Наступны матч Шахцёр 19 мая (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НІЧЫЯ З "ВІЦЕБСКАМ"

2.05.2024

Чэмпіянат Беларусі-2024. Найвышэйшая ліга

Матч 7-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — ВІЦЕБСК — 1:1 (0:1)
МІНСК. 2 мая. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 18.15. 3050 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Кургхелі, В.Гецікаў, С.Цяслюк (усе — Гомель).
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Пігас (Быкаў, 36), Калінін, Гаўрыловіч, Раі, Сядзько, Сялява (к), Сілінскі (Дземчанка, 58), Жэрдзеў (Мельнічэнка, 36), Адэола (Міхайрын, 70), Мялёшын (Хвашчынскі, 36).
Запасныя: Шымаковіч, Швяцоў, Школік, Падстрэлаў, Чарняк.
ВІЦЕБСК: Харытонаў, Гулецкі (Ткачэнка, 73), Лісоўскі (Дробыш, 73), Мосесаў, Цевераў (Ягораў, 86), Варданян (Чарвякоў, 51), Навумаў (к), Малуар, Новых, Башылаў, Гірс.
Запасныя: Гушчанка, Анікееў, Вехцеў, Кунцэвіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Варданян (33). 1:1 — Гаўрыловіч (85, пас — Сядзько).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Масесаў (36), Малуар (89), Харытонаў (95+).