Наступны матч Шахцёр 19 мая (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗНОЎ БУЙНА ПЕРАМАГЛІ

3.05.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 7-га тура

ГОМЕЛЬ — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:12 (0:6)
ДОБРУШ. 3 мая. Стадыён "Юнацтва". Пачатак у 15.00. 19 гледачоў.
СУДДЗІ: П.Рудзянкоў (Гомель), Д.Аметава, А.Адзінцова (абедзве — Магілёў).
ГОМЕЛЬ: Бандарэнка (Мацыяўскас, 46), Паўлава, Есьман, Кузьмянцова, Кушнерава, Няберава (к), Пружына (Жаўнова, 77), Савіцкая, Курбатава, Рэўт, Радзівіловіч.
Запасныя: Гаўрылавец, Захаранка, Сяліцкая.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Магер, Сітнікава (Гаршкова, 46), Чарлёнак, Капыша, Манюкова (Раброва, 64), Сас (Каліноўская, 46), Ціхамірава, Шупо (к) (Харашчак, 46), Арцішэўская, Кавалёва (Сіняўская, 46).
Запасная: Мяцельская.
ГАЛЫ: 0:1 — Шупо (1, пас — Капыша). 0:2 — Арцішэўская (8). 0:3 — Шупо (13, пас — Манюкова). 0:4 — Арцішэўская (22, пас — Шупо). 0:5 — Сас (28, пас — Капыша). 0:6 — Манюкова (32, пас — Шупо). 0:7 — Манюкова (48, пас — Капыша). 0:8 — Капыша (50, з пенальці за фол супраць Арцішэўскай). 0:9 — Чарлёнак (55, пас — Капыша). 0:10 — Харашчак (57). 0:11 — Ціхамірава (83). 0:12 — Чарлёнак (92+, з вуглавога).