"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 3 МАЯ Ў 15.00
У пятніцу, 3 мая, самую моцную жаночую каманду краіны папярэдніх чатырох гадоў чакае выезд у Добруш — менавіта там, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Вайкова, 26) належыць пазмагацца з "Гомелем" у межах 7-га тура чэмпіянату-2024. Пачатак у 15.00.
Падначаленыя Юрыя Малеева згуляюць у сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Павел Рудзянкоў (Гомель), асістэнткі — Дар’я Аметава і Аліна Адзінцова (абедзве — Магілёў). Чацвёрты суддзя — Мікіта Гецікаў (Гомель). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал WF Belarus.